Календарь мероприятий

Показать события по типу
« Вторник Февраль 21, 2017 »
Втр

Нагадваем, што ў музеі працягвае работу выстава іканапісу Століншчыны канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. Наведаць выставу можна кожны дзень з 9.00 да 17.00 гадзін.

Павел Андрэеевіч Сыса ўсё сваё жыццё прысвяціў творчасці, а менавіта – жывапісу. Яго пейзажы раскрываюць таямніцы своеасаблівай, але неверагодна прывабнай прыроды Століншчыны. Кожны з тых выдатных куткоў, што захаваў майстар, быццам свеціцца знутры і кліча з сабою. Бадай, найвыдатнейшым часам для адкрыцця гэтай выставы з’яўляецца восень. Бо, усім нам зараз неабходна адчуванне цеплыні, прыток аптымізму і прымірэння, а жывапісныя работы Паўла Сысы абавязкова ў гэтым дапамогуць…