Спакон вякоў нам засталася спадчына

23 мая ў нашым музеі быў арганізаваны музейны фэст пад дэвізам "Спакон вякоў нам засталася спадчына"

У час святочнай праграмы выступалі народны творчы клуб "Альтанка", фальклорны гурт "Каляжанкі", узорны ансамбль танца "Карагод", народны клуб аматараў песні "Ярок", Анжаліка Гудная і Васіль Яхнавец.

Таксама для маленькіх наведвальнікаў была прапанавана гульнёвая праграма, якую правялі народны драматычны тэатр "Веснікі" і Алімпіяда Леанавец.

На пляцоўцы каля музея адбылося дэфіле традыцыйных і стылізаваных строяў Століншчыны. Удзельнікі ўзорнай студыі народных промыслаў Вышыванка" Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам Валянціны Лёгкай прадэманстравалі сваю калекцыю нацыянальнага адзення.

У музеі для гасцей была прапанавана выстава ўнікальных прадметаў з фондаў. Гэта і драўляныя калодкі вязняў фашысцкіх канцлагераў, і знакаміты слуцкі пояс, і манета Георгія Перамоганосца, і дзюб (вясельны галаўны ўбор нявесты з вес. Цераблічы), і гэтак далей.

937