Музейны фэст - 2021

Сёлета Міжнародны дзень музеяў наша ўстанова культуры вырашыла адзначыць 23 мая, які пазначаны як Еўрапейскі дзень паркаў. А раённы краязнаўчы музей і размешчаны ў адным з прыгажэйшых ландшафтных паркаў Беларусі. Таму гэтыя абставіны аб’яднаны ў праграме святочнага перфоманса, які зараз рыхтуецца для сваіх наведвальнікаў, старых і новых сяброў.

Тых, хто збярэцца на музейны фэст 23 мая, чакае незвычайнае відовішча.

Мерапрыемства пачнецца ў 14.30 гадзін  для маленькіх наведвальнікаў  ў тэатралізаванай форме з удзелам народнага драматычнага  тэатра “Веснікі”.

Трэба адзначыць, што у гэтым годзе музейны фэст пройдзе пад дэвізам “ Спакон вякоў нам засталася спадчына”. Наведвальнікам  будзе прапанавана тэатралізаванае дэфіле традыцыйных і стылізаваных строяў Століншчыны.

 У праграме выступлення удзельнікаў узорнай студыі народных промыслаў пад кіраўніцтвам Валянціны Лёгкай, народнага творчага клуба “ Альтанка”. А сама святочная імпрэза адбудзецца непасрэдна ў музеі.

Не раскрываючы ўсіх таямніц, паведамім, што у кожнай зале для наведвальнікаў будзе прыгатавана нешта асаблівае…

А напрыканцы святочнага мерапрыемства кожны ахвотны зможа атрымаць асалоду ад  выступленняў узорнага ансамбля танца “Карагод”, народнага клуба аматараў песні “Ярок”, фальклорнага гурта “Каляжанкі”, гумарэскі ў выкананні Васіля Яхнаўца.

Такім чынам, вас чакае цікавая праграма. Як кажуць, выбірайце па гусце, і заходзьце да нас. Нагадваем, што ў нядзелю, 23 мая, музейнае свята пачынаецца а 15-й гадзіне на пляцоўцы ля музея ў парку “Манькавічы” ― помніку прыроды рэспубліканскага значэння. 

924